Байк-фестываль у родавым маёнтку Рамана Скірмунта
Родавы маёнтак прэм’ер-міністра БНР Рамана Скірмунта прыме міжнародны байк-фестываль “Пінск-2016”. 22-24 ліпеня ў вёсцы Парэчча адзінаццаты раз пройдзе фэст байкераў.
Мерапрыемства суправаджаецца канцэртнай праграмай, конкурсамі і забавамі-гульнямі. Пасля шасцігадовага перапынку, адмыслова на фэсце выступіць пінскі гурт “Шкло”, – адзначае яго лідар Дзмітрый Сяргіевіч:
– Мы не гралі разам ужо шэсць гадоў. І вырашылі сабрацца на адзін канцэрт.
Хэдлайнерам фестывалю будзе гурт “Дай дарогу”. Ініцыятары прапаноўваюць удзельнікам бясплатную мота-пляцоўку, бяруць на сябе арганізацыю працы пунктаў харчавання, а таксама пакояў для адпачынку.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя