Баранавічы запрашаюць на новы сезон курсаў “Мова Нанова”
На пачатак новага сезону курсаў “Мова Нанова” запрашаюць у Баранавічах. Заняткі адбудуцца ўжо сёння, 7 кастрычніка, у афлайн фармаце.
У якасці госця завітае падарожнік Юры Жыгамонт, — распавяла адна з галоўных арганізатарак Ганна Ліцкевіч:
– У курсаў “Мова Нанова” з Баранавічаў цудоўныя навіны для вас – мы распачынаем новы сезон і распачынаем яго ўжывую. У сераду 7 кастрычніка маем першыя заняткі, у госці да нас завітае спадар Юры Жыгамонт, адзін з самых вядомых падарожнікаў Беларусі, добра знаны па перадачы “Падарожжы дылетанта”.
Сустрэча адбудзецца па адрасе вуліца Савецкая 84, будынак бізнес-цэнтра, пачатак а 18.30. Дадаткова арганізатары заклікаюць прайсці працэдуру папярэдняй рэгістрацыі.
Беларускае Радыё Рацыя