Баранавіцкае ТБМ правяло справаздачна-выбарчы сход
Баранавіцкае Таварыства беларускай мовы правяло справаздачна-выбарчы сход за два апошнія гады. Старшыня Таварыства Таццяна Кісель расказала пра зробленую працу, адсправаздачылася кантрольна-рэвізійная камісія.
Зроблена сапраўды шмат спраў, азначыла старшыня рады рэспубліканскага Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алена Анісім, якая прысутнічала на сходзе:
– Баранавіцкая арганізацыя, як заўсёды, вызначаецца тым, што сябры арганізацыі займаюць, па-першае, вельмі актыўную жыццёвую, грамадзянскую пазіцыю. І па-другое, яны актыўна прасоўваюць беларускую мову, змагаюцца за кожны помнік, за кожную вуліцу, гуртуюцца. І таму плён, вынік дзейнасці арганізацыі вельмі добры.
Звыш 30 сяброў Баранавіцкага ТБМ абралі старшыню – кіраўніком суполкі засталася Таццяна Кісель, новую раду і кантрольна-рэвізійную камісію.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя