Баранавіцкая зямля ў час Першай сусветнай



У вёсцы Русіно, што пад Баранавічамі на Берасцейшчыне, у сядзібе Таварыства беларускай мовы прайшлі  краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя сотым угодкам пачатку ваенных дзеянняў на Баранавіцкай зямлі ў час Першай сусветнай вайны.

IMG_1396

Сустрэчу  арганізавала Баранавіцкая рада ТБМ. Прысутнічала больш за 50 чалавек,  сярод якіх краязнаўцы і аматары гістарычнай спадчыны.  На чытаннях узнаўлялася праўдзівая гістарычная памяць, кажа заснавальнік і былы дырэктар музея народнай творчасці ў Русіно Міхась Бернат:

– Народ гэты вельмі многа перажыў, шмат пакутаваў. Калі пачалася вайна, мікалаеўскія казакі заходзілі ў хаты і выганялі ўсіх, гналі перад сабой, беручы ўсю жыўнасць, якая была. Рабавалі. А пасля і хаты палілі.

Паводле старшыні Баранавіцкай рады Таварыства беларускай мовы Віктара Сырыцы, Першая сусветная вайна пакінула глыбокі след на Баранавіцкай зямлі.

– На тэрыторыі Баранавіцкага раёна выявілі 35 невядомых пахаванняў часоў Першай сусветнай вайны. Гэта занядбаныя пахаванні. Яны ў дрэнным стане: там ёсць смецце, зелле расце. І нікому няма да гэтага справы. А самае крыўднае тое, што на гэтых пахаваннях новыя пахаванні робяць.

Сябры Таварыства звяртаюцца да ўладаў у розных формах дзеля ўпарадкавання гэтых месцаў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.