Баранавіцкія актывісты вяртаюць памяць пра Івана Сераду
Баранавіцкія энтузіясты і актывісты Таварыства беларускай мовы пачалі працу па вяртанні гістарычнай памяці пра свайго славутага земляка, старшыню Рады БНР Івана Сераду.
Іван Серада сядзіць другі злева.
Іван Серада нарадзіўся ў вёсцы Задвея Баранавіцкага раёна, кажа намеснік старшыні мясцовага Таварыства беларускай мовы Мікалай Падгайскі:
– Знайшлі ў кар’еры, кіламетраў за 30-ць ад гэтага месца, адпаведны вялікі камень, дамовіліся з кіраўніцтвам кар’ера, нанялі машыну, прывезлі гэты камень у вёску. Месца павінна было быць такое, дзе некалі служыў бацька Івана Серады, які быў святаром. Там была царква і мы гэты камень пакінулі там. Усё гэта было даволі няпроста.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Паводле Мікалая Падгайскага, у іх распрацаваны цэлы план па акультурванню гістарычнага месца, каб яно стала прывабным для турыстаў.
Калі не знойдзецца фінансаванне, то працы будуць праводзіцца за ўласныя сродкі.
Беларускае Радыё Рацыя