Баранавіцкія аматары беларускай гісторыі наведалі Ляхавіччыну



Баранавіцкія аматары беларускай гісторыі пабывалі ў чарговай экскурсіі па родным краі, арганізаванай Таварыствам беларускай мовы. На гэты раз удзельнікі экскурсіі паглядзелі гістарычныя мясціны Ляхавіцкага раёну. Экскурсію праводзіў культуролаг Антон Астаповіч.

Кажа намеснік старшыні Таварыства Мікалай Падгайскі:

– Усе гэтыя населеныя пункты, якія мы праехалі, – Ляхавічы, Савейкі, Мядзведзічы ды іншыя, – кругом ліцвінская гісторыя. Гэта старадаўні абжыты край. Канешне, мала што выжыла ў часы савецкай сістэмы. Але ўсё ж такі нешта застаецца. Яшчэ ёсць што паглядзець. Цудоўную архітэктуру, храмы, пабудовы канца 19 стагоддзя, пачатку 20 стагоддзя.

Удзельнікі экскурсіі былі вельмі задаволены пачутым і пабачаным, хоць адзначаюць, што частка гістарычных будынкаў знаходзіцца ў дрэнным стане.  Чарговая гістарычная экскурсія пройдзе ў снежні. Арганізатары з баранавіцкага ТБМ запрашаюць далучацца ўсіх ахвотных.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя