Бард Андрэй Мельнікаў прэзентаваў песню „Ваяк” на словы Янкі Купалы
„Купала напісаў „Ваяка” неўзабаве па завяршэнні Сусветнай вайны — калі на руінах імперый Еўропы і Азіі з’явілася мноства новых і адноўленых дзяржаваў. Большасць з іх прагнула мірнага існавання. Але ніводнай з іх не ўдалося пазбегнуць новых, для многіх з іх яшчэ больш страшных, ваенных трагедый…”
