Бард Зміцер Бартосік выступіў у Бярозаўцы
Беларускі бард Зміцер Бартосік правёў творчую сустрэчу з грамадскімі актывістамі Бярозаўкі. У час імпрэзы музыка сыграў як свае песні, так і пераклады на беларускую мову песень Аляксандра Вярцінскага і песні на вершы класіка беларускай літаратуры Рыгора Барадуліна. Пра сяброўства з апошнім Зміцер Бартосік распавядаў прысутным на вечарыне. Публіцы асабліва спадабаліся песні пра падзеі ва Украіне, зазначыў удзельнік вечарыны Вітольд Ашурак.
– Ён спяваў злабадзённыя песні. У іх ёсць паралелі паміж сённяшнім днём і сённяшняй акупацыяй Крыма і акупацыяй Заходняй Беларусі. Там проста мароз па скуры. Асабіста мяне гэтыя песні вельмі кранулі.
У песнях, якія былі напісаныя 25 гадоў таму малавядомым аўтарам пра падзеі 1939 года ў Заходняй Беларусі, выразна прасочваецца паралель з вядомымі падзеямі вясны бягучага года ў Крыме, адзначалі слухачы ў час выступу Змітра Бартосіка.
Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Бярозаўка
