“Бардаўская восень 2015”
Фестываль бардаўскай ды аўтарскай песні „Бардаўская восень” разам з конкурснай часткай адбудзецца 6 і 7 лістапада ў Бельску Падляшскім.
Суправаджальныя мерапрыемствы пачнуцца 5 лістапада ў Гайнаўцы, Нарве, Нараўцы ды Орлі.
“Супольна правядзем восень з беларускай музыкай”, – кажа арганізатар, старшыня цэнтра “Шчыты” Ігар Лукашук:
– Шчыра запрашаю ўсіх на ўсе канцэрты “Бардаўскай восені”, асабліва на меншыя канцэрты ў Гайнаўку, Орлю, Нараўку, Нарву. Гэта рэдкая магчымасць убачыць выканаўцаў, мець магчымасць з імі паразмаўляць – гэта больш сустрэчы, чым канцэрты. Запрашаю на канцэрты нашых зорак у пятніцу і ў суботу ў Дом культуры. Спадзяюся таксама сустрэцца з вамі ў нядзелю ў філармоніі ў Беластоку.
Сёлета на “Бардаўскай восені” выступяць: B:N: у акустычным варыянце, Navi, Ilo&Friends, Зміцер Вайцюшкевіч з “WZ-Аркестрам”, Таццяна Беланогая, а таксама пераможца мінулагодняй конкурснай часткі, Аляксандр Ясінскі, які летась атрымаў Grand Prix.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя