“Бардаўская восень 2015”



У Бельску Падляшскім прайшоў першы дзень Фестывалю бардаўскай ды аўтарскай песні „Бардаўская восень 2015”. Гэта, у першую чаргу, конкурсная частка.

Як адзначыў сябра журы Андрэй Сцепанюк, – „Узровень конкурснай часткі даволь высокі”:

– Вельмі добры дуэт “Хмарка на траве” з цудоўнай вакалісткай, а таксама Наталля Нікіціна. Я цаню сапраўдную бардаўскую песню. Дуэт “Yulany” крыху такую іншую музыку тут нам прэзентаваў. Быў Стась Сілка і Андрэй Сянькевіч.

Выступілі Сяргей Башлыкевіч, гурт „Navi” ды Зміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestr.

7 лістапада будзе агучаны пераможца конкурснай часткі, а таксама выступяць чарговыя выканаўцы: трыа з Аляксандрам Ясінскім, ILO&Friends, :B:N ды Яўген Барышнікаў.

Пачатак а 17.00 у Бельскім доме культуры. Жывая трансляцыя на хвалях нашага радыё.

* * *

Кацэрт зорак завяршае Зміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestr. Нагадаем, што сёлета менскія ідэолагі палічылі дзейнасць Змітра Вайцюшкевіча „экстрэмісцкай” і адмаўляюць спеваку ў правядзенні канцэртаў.

[Not a valid template]

* * *

Перад слухачамі выступае гурт Navi. Сёлета  Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук выдалі альбом на роднай мове „Сонцам сагрэтыя”, а таксама сталі пераможцамі „Басовішча-2015”, хоць гурту ўсяго 2,5 гады.

[Not a valid template] 

* * *

На сцэне адзін з лаўрэатаў „Бардаўскай восені” Сяргей Башлыкевіч.

DSC_1151

DSC_1160

Конкурсная частка фестывалю „Бардаўскай восені” завершана. Пачаўся канцэрт зорак, перад гледачамі выступяць  гурт NAVI, Сяргей Башлыкевіч, Зміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestra.

[Not a valid template]

* * *

Выступіў Ілля Фаляжынскі. На сцэне апошняя канкурсантка – бард Наталля Нікіціна. 

* * *

Падыходзіць да завяршэння конкурсная часка фестывалю – выступілі 8 з 10 канкурсантаў.

[Not a valid template]

* * *

Выступае спявачка Алена Варона. Адна з конкурсных песень называецца „Рэпрэсаваным паэтам”. Усе канкурсанты выйшлі на сцэну са свечкамі.

DSC_1075

DSC_1054

* * *

На сцэне чарговы канкурсант – гурт з прыгожай назвай „Хмарка на траве”

Ужо прагучалі песні ў выкананні дуэту Yulany і спевака з Наваполацка Стаса Сілкі. Зараз выступае Андрэй Сянкевіч. 

Толькі што прагучала конкурсная кампазіцыя ў выкананні  Алісы  і Markuts Band. 

DSC_1000

DSC_0986

DSC_0980

На сцэне Бельскага дома культуры пачалася конкурсная частка фестывалю „Бардаўская восень”. Выступілі ўжо гурт „Хахлакі” і маладыя канкурсанты – гурт з Менска „Тэлепорт”.

DSC_0973

На сцэне вядучыя – Зміцер Косцін і Ілона Карпюк-Дамброўская.

* * *

За Гран Пры фестывалю сёння пазмагаюцца наступныя выканаўцы: гурт Teleport, Стась Сілка, Андрэй Сянькевіч, Алена Варона, Аліса Селязьнёва і Markuts Band, Наталля Нікіціна, дуэт Yulany, «Хмарка на траве», Ільля Фаляжынскі.

DSC_0968

* * *

Жывую трансляцыю з фестывалю можна паслухаць толькі на хвалях Беларускага Радыё Рацыя на 98,1 ды 99,2 ФМ, на нашым сайце або праз мабільную аплікацыю. Пачатак у 17.05 (19.05 беларускага часу).

Напярэдадні канцэртаў у Бельску і Беластоку ў межах фестывалю бардаўскай ды аўтарскай песні ў невялікіх мясцовасцях Падляшша ўжо выступілі некаторыя зоркі гэтага жанру. У Гайнаўцы, дзе фестываль праходзіць ужо 11 гадоў, зайгралі ды заспявалі Яўген Барышнікаў і гурт “ILO&Friends”.

– Заслуга “Бардаўскай восені” ў тым, што гэтая імпрэза паказвае людзям розных выступоўцаў. Людзі ідуць не на канцэрт канкрэтнага выканаўцы, а на канцэрт “Бардаўскай восені”.

– Тут можаш дазволіць сабе асабісты кантакт з людзьмі, калі гаворым пра камеральную атмасферу. І такія месцы больш утульныя.

– Публіка мае магчымасць непасрэдна сустрэцца з выканаўцамі, а выканаўцы могуць пагутарыць з публікай, паглядзець адзін аднаму ў вочы.

6 лістапада ў Бельску Падляшскім у межах “Бардаўскай восені” выступяць канкурсанты, а пасля іх – Сяргей Башлыкевіч, гурт “Navi” і Зміцер Вайцюшкевіч разам з “WZ-Aркестрам”. Пачатак у 17.00 (паводле польскага часу) у Бельскім доме культуры.

bardauskajavosie2015-plakat-acw29

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Давіда Гайко