„Бардаўская восень” абвясціла сёлетнюю праграму



Абвешчаныя спіс выканаўцаў 22-га фестывалю „Бардаўская восень”. Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні традыцыйна пройдзе ў Бельску-Падляшскім і традыцыйна збярэ музыкаў з Беларусі ды Беласточчыны. Аднак, сёлета тэрмін правядзення фестывалю крыху іншы, чым у мінулыя гады.

„Бардаўская восень” пачнецца 6 лістапада канцэртамі-запрашэннямі, – адзначае арганізатар, старшыня Цэнтра „Шчыты”, Ігар Лукашук:

Канцэрты адбудуцца ў Гайнаўцы, Орлі, Нарве. Галоўныя фестывальныя падзеі пачынаюцца ў пятніцу, у Бельскім доме культуры, з конкурснай часткі пасля якой таксама адбудуцца канцэрты нашых гасцей і зорак. Субота — гэта дзень абвяшчэння вынікаў конкурсу і прэзентацыі зорак нашага фестывалю. Усё гэта адбываецца у Бельску Падляшскім. У нядзелю ўжо традацыйна сустракаемся ў Паддляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку.  

На „Бардаўскай восені”, якая пройдзе 6 – 8 лістапада, выступяць лаўрэаты конкурснай часткі фестывалю розных гадоў, сярод якіх: Таццяна Беланогая, „Босае Сонца”, Сяргей Башлыкевіч.

Таксама мы пачуем Змітра Вайцюшкевіча з „WZ-Аркестрам” і акустычны выступ бярозаўскага гурту :B:N:.

Ганна Мордань, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook