“Бардаўская восень” пачынае прыём заявак на адборачны конкурс



Прыём заявак на адборачны конкурс – да 10 верасня, сам адбор пройдзе ў Менску 13 верасня.

“Патрабаванні да канкурсантаў досыць сціплы, адзінае, чаго мы мусім трымацца – гэта каб кожны з канкурсантаў меў на момант правядзення фестывалю 18 гадоў”, – тлумачыць каардынатар фестывалю ў Беларусі Алесь Кот-Зайцаў:

DSC02149

Бо калі канкурсант з Менску едзе ўдзельнічаць у конкурсе ў Бельск Падляшскі, то для з грамадзян з Беларусі гэта звязана з выездам за мяжу. Таму, на жаль, мы не можам прыняць няпоўнагадовых канкурсантаў. І ясная справа, што песенны матэрыял, які ўдзельнічае ў конкурсе, мусіць быць толькі і выключна на беларускай мове. Што датычыць стыляў і жанраў, то тут мы адкрытыя да любых праяваў творчасці. Адзінае, чаго мы хочам і просім ад патэнцыйных канкурсантаў – гэта, каб яны ўсё ж разумелі, што такое “Бардаўская восень”, і прытрымліваліся нейкага такога акустычнага фармату, бо гэта тая традыцыя, якую мы хочам за фестывалем захаваць.

РР: Ці вядомы ўжо склад журы адборачнага конкурсу?

Склад журы пакуль што ўдакладняецца, адзінае, што магу сказаць на гэты момант, што гэта будуць людзі абсалютна не чужыя для “Бардаўскай восені”, іх кампетэнцыя ды аўтарытэт абсалютна дастатковыя для таго, каб меркаваць пра творчасць маладых выканаўцаў у гэтым жанры. Таму думаю, што як штогод, мы будзем мець тых беларускіх артыстаў і дзеячоў музычных, якія абяруць сапраўды найлепшых.

І галоўнае. Каб паспрабаваць свае сілы ў адборачным канцэрце “Бардаўскай восені” трэба запоўніць анкету ўдзельніка, якая знаходзіцца ў інтэрнэце ў сацыяльных суполках і на розных сайтах. Трэба яе спампаваць, запоўніць і да 10 верасня ўключна даслаць на адрас [email protected].

Да гэтай анкеты мы яшчэ просім даслаць дэма-запіс і фотаздымак, але гэта для нас, арганізатаў, каб мы разумелі, хто да нас на адборачны канцэрт прыходзіць. Далей трэба прыняць удзел у адборачным канцэрце ў Менску, які адбудзецца 13 верасня, і спадзявацца на тое, што журы абярэ вас і збірацца тады ўжо на фестывальную паездку ў Бельск Падляшскі.

Усе пытанні, якія датычацца самога фестывалю і адборачнага туру ў Беларусі, можна задаваць каардынатару фестываля ў Беларусі: Алесь Кот-Зайцаў tel. +48 511 527 544, +375 29 960 58 29 e-mail: [email protected] FB: https://www.facebook.com/ales.kotzaitsau VK: http://vk.com/ales_bs

22 Фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская Восень 2015” пройдзе ў Бельску Падляшскім у канцы кастрычніка – пачатку лістапада. Яе ладзіць ШЧЫТЫ – Звяз у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры. Летась Гран-Пры ўзяў Алесь Ясінскі – ён будзе госцем адборачнага канцэрту ў Менску.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя