“Бардаўская восень – 2014”: першы дзень



Прайшоў першы дзень XXI фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская восень – 2014”.

Самай важнай у гэты дзень была конкурсная частка. Сёлета на сцэне Дому культуры ў Бельску Падляшскім журы ацэньвала дзесятку ўдзельнікаў – салістаў, дуэты і гурты. Паводле сябра журы, Зміцера Вайцюшкевіча, конкурс быў цікавым.

У агульным конкурс мне падаўся неслабы. Мужчынская частка пакуль мацнейшая за дзявочую. Відаць, што індывідуальна хлопцы таксама мацнейныя за гурты. У yекаторых першыя песні былі цікавыя, ці наадварот. Няроўныя выступы… І зноў такі, які крэтэрый, што такое “бардаўская песня” і як гэта павінна быць? 

25 кастрычніка будуць агучаныя вынікі конкурснай часткі. Апрача пераможцы канцэрты зайграюць зоркі – Алег Хаменка, Паліна Рэспубліка, Нельга Забыць, Navi ды Сундук. Пачатак мерапрыемства ў 18 гадзін.

24 кастрычніка скончыў першы афіцыйны канцэрт фестывалю „Бардаўская восень” выступ Змітра Вайцюшкевіча.

SONY DSC

SONY DSC

SONY DSC

SONY DSC

SONY DSC

Зміцер Вайцюшкевіч

Пачынаюцца выступы хэдлайнераў канцэрта. На сцэне Бельскага дому культуры – гурт „Босае сонца”.

[Not a valid template]

Выступіў гурт „Рэ Мажор”.

[Not a valid template]

гурт „Рэ Мажор”

Выступілі чалец гурта „Босае сонца” Аляксандр Ясінскі і Тацяна Тутэйшая. Яны закончылі выступы ў конкурснай частцы канцэрта.

SONY DSC

SONY DSC

SONY DSC

Тацяна Тутэйшая

SONY DSC

Аляксандр Ясінскі

Завершыў выступ канкурсант Мiкiта Найдзёнаў.

[Not a valid template]

Мiкiта Найдзёнаў

На сцэне Бельскага дому культуры выступілі гурт «Мiп-бэнд» і Змiцер Вiнаградаў.

SONY DSC

SONY DSC

гурт «Мiп-бэнд»

[Not a valid template]

Змiцер Вiнаградаў

Чарговыя канкурсанты фестывалю – Валерыя Мельнiк, гурт «Гарадскi Вал».

SONY DSC

SONY DSC

SONY DSC

гурт «Гарадскi Вал»

SONY DSC

SONY DSC

Валерыя Мельнiк

На сцэне выступілі чарговыя канкурсанты – Лізавета Леўчык і Алёна Варона.

[Not a valid template]

Пачаўся 21-ы па ліку фестываль бардаўскай і аўтарскай песні “Бардаўская восень-2014” у Бельску Падляшскім. Конкурсную праграма адкрыў бард Сяргей Башлыкевіч.

[Not a valid template]

* * *

Пачынаецца 21-ы па ліку фестываль бардаўскай і аўтарскай песні “Бардаўская восень 2014” у Бельску Падляшскім. Сёлета на сцэну мясцовага Дома культуры вяртаецца конкурсная частка, у якой пазмагаюцца маладыя выканаўцы з Беларусі, але таксама ёсць і прадстаўнік Беласточчыны.

19-ці гадовая Валерыя Мельнік прыехала з Менску, дзяўчына піша ўласныя вершы, якія кладзе на ўласную музыку:

– У “Бардаўскай восені” ўдзельнічаю ўпершыню. З удзельнікаў раней ведала толькі Сяргея Башлыкевіча, таксама ўдзельніка конкурса, а з астатнімі знаёмілася ў цягніку, калі ехалі на фестываль. Канешне, ведала пра “Бардаўскую восень”, гэта не сакрэт, што фестываль праводзіцца ўжо шмат гадоў. Лічыцца дастаткова прэстыжным. Таму для мяне гэта вельмі важна ўдзельнічаць у гэтым фестывалі.

У першы асноўны дзень фестывалю пасля конкурснай часткі выступяць зоркі беларускай сцэны – Зміцер Вайцюшкевіч ды Алесь Зайцаў з гуртом “Босае сонца”. Таксама пачуем беларускую акустыку рок-гурта „Рэ Мажор”, які ўтварыўся ў мінулым годзе.

* * *

“Бардаўская восень” у Гайнаўцы. Алег Хаменка ды Зміцер Вайцюшкевіч выступілі ў Беларускім Музеі ў Гайнаўцы ў рамках фестывалю “Бардаўская восень”. А сёння, 24 кастрычніка, будзе вельмі цудоўны канцэрт у Бельску Падляшскім, на які запрашае Зміцер Вайцюшкевіч:

– Па-першае, Вайцюшкевіч – гэта з’ява ў беларускай музыцы. Ён сціплы, легендарны, харызматычны, магічны. І яшчэ будуць добрыя артысты акрамя мяне. Памаладзеў склад удзельнікаў “Бардаўскай восені”. Плюс яшчэ конкурс. Гэта як раз тая інтрыга, тая таямніца, якая ўвесь час вісіць як Дамоклавы меч над “Бардаўскай восенню”, і ўсе чакаюць прышэсця чарговай Касі Камоцкай, ці Лявона Вольскага, ці Віктара Шалкевіча.

У конкурснай частцы выступіць адзінаццаць удзельнікаў.

[Not a valid template]

* * *

Ужо сёння афіцыйнае адкрыццё фестывалю “Бардаўская восень”. Але ў рамках XXI Фестывалю беларускай бардаўскай і аўтарскай песні ўжо пачаліся канцэрты ў Орлі, Гайнаўцы ды Нарве. Выступілі, між іншымі, Алег Кабзар з Надзеяй Артымовіч і Зміцер Вайцюшкевіч. “Пачынаем з канцэртаў у невялікіх мясцовасцях,” – расказвае  арганізатар Ігар Лукашук:

– “Бардаўская восень” ужо фактычна пачалася. Афіцыйнага адкрыцця яшчэ не было, але канцэрты і мерапрыемствы ў рамках фестывалю ўжо пачынаюцца.  

Алег Кабзар:

– Мы выступаем у Орлі ў сінагозе і вельмі радыя, што першыя разам з “Бардаўскай восенню” арганізавалі такія мерапрыемствы менавіта тут. Мы прэзентуем наш супольны праект з Надзеяй Артымовіч і Марэкам Ярашам. Гэта паэтычна-музычны праект, дзе вы будзеце мець магчымасць паслухаць творы ў аўтарскім выкананні.

[Not a valid template]

Зміцер Вайцюшкевіч:

SONY DSC

– Я ўрэшце вырас, але мне здаецца, што мой музычны і сцэнічны ўніверсітэт яшчэ не скончаны. І дай Бог, каб ён быў як мага даўжэй. Я з гадамі станаўлюся незадаволеным сабою. Таму спадзяюся, што музычная частка слухачам падасца вельмі цікавай – дарослыя песні, дарослага, ужо крыху пасівелага “мачо”, чалавека, які ведае, чаго хоча. З “Бардаўскай восенню” звязана шмат гадоў майго жыцця, я плакаў на сцэне, смяяўся, пасталеў і стаў тым, кім хацеў стаць.

[Not a valid template]

Сёння – афіцыйнае адкрыццё фестывалю „Бардаўская восень”. У Бельскім доме культуры пройдзе конкурсная частка ды выступяць зоркі: “Нельга Забыць”, “Р’э Мажор” ды Зміцер Вайцюшкевіч.   Пачатак ў 18 гадзін. Уваход бясплатны.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя 

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.