Барыс Пятровіч павіншаваў Алексіевіч у Стакгольме
На цырымонію ўзнагароджання Нобелеўскай прэміяй прайсці было прасцей, чым у Беларусі на футбольны матч другой лігі. Са Стакгольму распавядае старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч.
Ён паспеў пагутарыць з першай беларускай набелісткай Святланай Алексіевіч:
– Я думаю, што тут проста не было выпадковых людзей. Правяралі толькі запрашэнні. Цырымонія была нядоўгай, але мы паспелі пару хвілін паразмаўляць, я павіншаваў яе. Дамовіліся, што абавязкова пабачымся ў Менску.
Таксама, па словах Барыса Пятровіча, экс-амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, які суправаджае Святлану Алексіевіч у Стакгольме, камунікуе з пісьменніцай выключна па-беларуску. На банкетнай прамове пасля ўзнагароджання набелістка таксама агучыла частку тэкста на беларускай мове.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота aftonbladet.se