Святлану Алексіевіч віншуюць з Нобелем! (абнаўляецца)



1017735516Фота sputnik.by

Галоўная рэдактар “Народнай волі” павіншавала беларускую пісьменніцу з атрыманне Нобелеўскай прэміі. “Святлана Алексіевіч – гэта гонар беларскай нацыі незалежна ад таго, ці піша яна на беларускай, ці на рускай мове. І мне вельмі не падабалася гэтая траўля пісьменніцы, якая вялася ў апошнія гады з аднаго і другога боку”, – кажа Святлана Калінкіна.

Гэта важна яшчэ ў сэнсе аптымізму. У Беларусі шмат хто свае паразы спісвае на тое, што ў нас няма магчымасцяў, у нас не такая краіна, у нас тое дрэнна, сёе дрэнна, улада дрэнная і ўвогуле няма ні шоў-бізнэсу, ні літаратурнага рынку, маўляў, умоваў няма. І вось Святлана Алексіевіч – прыклад таго, што ўсё магчыма. Можна стаць Нобелеўскім лаўрэатам, жывучы ў нашай краіне і будучы не любімай ні ўладамі, ні апазіцыяй.

* * *

Беларусь эмацыйна рэагуе на радасную навіну з Нарвегіі –  першая беларуска ў гісторыі Святлана Алексеевіч атрымала Нобелеўскую прэмію. Кажуць айцец Іаан з Жыровічаў –  вядомы ў свеце паэт ды экс-дысідэнт Алег Бембель. А таксама лідар руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч.

a1r-833x400

Айцец Іаан

– Васіля дражнілі, Рыгора дражнілі, але не далі, а Святлане далі, дзякуй Богу.

mi04032007

Фота news.vitebsk.cc

– Я яе люблю і як пісьменніцу, і як асобу. І гэты чалавек – наш гонар несумненна. Яна змагалася заўсёды, каб мы хутчэй пазбавіліся савецкасці, каб мы хутчэй сталі еўрапейцамі. Гэта гістарычная падзея. Я такі шчаслівы!

У рэдакцыі “Нашай нівы” адбылася першая пасля ўручэння Нобеля прэс-канферэнцы Святланы Алексеевіч.

* * *

Беларусь жыва ды эмацыянальна рэагуе на радасную навіну са Стакгольма –  першая беларуска ў гісторыі Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію. Беларускае Радыё Рацыя  паэту ды першаму дэмакратычна абранаму мэру Слаўгарада Феліксу Шкірманкову, а таксама паэту ды навукоўцу Алесю Клышку паведаміла навіну №1 першай.

7FA97D80-FCAD-442A-A123-DE78DDDCFBAE_mw800_sФота svaboda.org

Фелікс Шкірманкоў:

– Дзякуй Богу! Гэта павінна было адбыцца яшчэ ранней. Бог ёсць, ён пачуў і ўбачыў. Я вельмі рады.

IMG_0133

Алесь Клышка:

– За апошні час гэта прарыў не толькі на літаратурнай глебе, але ж гэта і палітычная з’ява. Гэта з’ява для ўсяго беларускага народа. І я ўпэўнены, што такім чынам Беларусь зацвердзіць сябе у самым вялікім свеце.

У рэдакцыі “НН” адбылася першая пасля ўручэння Нобеля прэс-канферэнцыя Святланы Алексеевіч. Сярод іншага пісьменніца паведаміла, што ані Лукашэнка, ані міністр культуры Беларусі пакуль яе не павіншавалі. Расейскі міністр – так…

* * *

AA36E97D-EAB7-4F75-BC27-30F7C6A8DA39_w900_r1_s-833x400

Сябар Святланы Алексеевіч, вядомы кінарэжысёр Юры Хашчавацкі эмоцый і слоў не выбіраў:

– Гэта радасць не толькі для Святланы Алексіевіч, але і для ўсіх нас, для Беларусі. Сапраўднае мастацтва заўсёды знаходзіць дастойную ўзнагароду. Гэта выдатная літаратура. Я заўжды чытаў Святлану запоем. Могуць быць спекуляцыі, што, маўляў, гэта палітыка, гэта супраць Лукашэнкі. Гэта не так. Адбылася сапраўды вялікая падзея. Я яшчэ раз усіх нас віншую!

Летась Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры далі Патрыку Мадзьяно. Святлана Алексіевіч таксама называлася сярод фаварытаў. Уручэнне  Нобелеўскіх прэмій адбудзецца ў Стакгольме 10 снежня. Лаўрэат атрымае 953 тысячы даляраў.

Віталь Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Першы беларускі Нобель! Упершыню грамадзянка Беларусі, пісьменніца Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры. За абвяшчэннем вынікаў сачылі ў офісе Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

38DEA106-CAA4-470D-BE96-64C5F1E66E53_mw1024_s_nФота svaboda.org

Наш карэспандэнт Стас Дэдэрка ўзяў каментар ад старшыні СБП Барыса Сачанкі:

– Гэта нечаканы вынік, хоць мы і чакалі не першы год такога рашэння. Некаторыя чакаюць гэтага дзясяткі гадоў. Напрыклад, той жа Бунін 13 разоў быў намінантам. Святлана Алексіевіч не так доўга. Але дзякуй богу, што гэта адбылося. Гэта, канешне, вялікая радасць і вялікая падзея для ўсёй беларускай літаратуры. І найперш віншую Святлану Аляксандраўну за тое, што яна зрабіла для ўсёй Беларусі, што яна робіць у літаратуры. Сёння свята. Таму віншую нас усіх!

Адзначым, што Святлана Алексіевіч за апошнія 20 гадоў рэдка выдавалася ў Беларусі. І з канца 90-х не атрымала ніводнай прэміі ў роднай краіне.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя