„Басовішча-2014″: Другі дзень
“Басовішча” адзначыла сваё 25-годдзе. Юбілейны фестываль прайшоў ва ўрочышчы Барык, каля Гарадка. Тут выступілі 12 гуртоў з Беларусі, а таксама запрошаныя госці – украінцы «Гайдамакі» ды польскі гурт «R.U.T.A». Сёлета не было конкурснай часткі – арганізатары сканцэнтраваліся на падарунках да юбілею. Напрыклад, з адмысловай праграмай выступіў «АББА-аркестр», калі 25 дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку, заспявалі з вядомымі беларускімі музыкамі хіты фестываляў «Басовішча». Знайсці юбілейныя падарункі можна было і ў адмысловай краме “Басовішча-2014”.
– Лімітаваныя калекцыянерскія плакаты падрыхтаваны адмыслова да 25-годдзя «Басовішча». Гэта арыгінальныя плакаты. Апрача таго, можна купіць звычайныя плакаты, якія прадаюцца штогод. Сёлетняй навінкай сталі торбы, кашулькі для дзяцей, белыя і чорныя кашулькі для дарослых.
Сярод дадатковай атрыбутыкі сёлета на фестывалі музыкі маладой Беларусі прадаваліся і нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі, якія, па словах арганізатараў фэсту, карысталіся вялікай папулярнасцю.
* * *
“Басовішча-2014” завершылася. Цягам двух дзён ва ўрочышчы Барык, каля Гарадка, выступалі гурты з Беларусі, Польшчы. Сёлета на “Басовішча”быў запрошаны ўкраінскі гурт“Гайдамакі”. На 25-ае юбілейнае “Басовішча» прыехала шмат гасцей з Беларусі, сярод якіх і вядучы сёлетняга фэсту – беларускі рэпер Вінцэнт.
– Для мяне, канешне, гэта перадусім фестываль, які паказвае беларускую музыку людзям. Сяброў пабачыць – гэта заўсёды класна, і тут іх шмат. Але без музыкі іх бы не было.
– “Басовішча” – гэта абавязкова той фестываль, дзе заўсёды сустрэнеш сяброў, тых, якіх не бачыў з апошняга фестывалю.
– Ехалі сюды, хацелі падлічыць – і збіліся. З 2003 года ездзім. Разоў 9, здаецца, тут былі. Гэта для нас культавы фэст, рэспект “Басам”.
25-ы юбілей “Басовішча” праходзіў без традыцыйнай конкурснай часткі, бо арганізатары імкнуліся запрасіць беларускія калектывы, што добра ўпісаліся ў гісторыю фэсту. А гэта “Крама”, “Зніч”, “Рэлікт”, “Троіца” і іншыя.
З адмысловай праграмай выступіў «АББА-акркест», калі 25 дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку, заспявалі супольна з Лявонам Вольскім, Ігарам Варашкевічам і Аляксандрам Памідоравым хіты фестываляў “Басовішча”.
Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
* * *
Гурт ТТ-34 – фінальны акорд другога, заключнага, дня фестывалю “Басовішча”.
Беларускі гурт “цяжкай” музыкі ТТ-34 створаны ў 1996 годзе ў Гомелі. Гурт больш вядомы ў Расеі, а таксама вядомы сваёй музыкай да фільмаў “Начны дазор”, “Дзённы дазор” і “Паляванне на піранню”. Першая назва гурта – «HeadCleaner». Гурт выкарыстоўвае ў сваіх песнях ненарматыўную лексіку, пра што яго лідар адразу папярэдзіў са сцэны.
[Not a valid template]
«Гайдамакі» спяваюць „казацкі рок” на сцэне. Сярод іх песень „Драўляны шчыт” – песня пра герояў Маѝдану. “Басовішча”. «Гайдамакі» выступаюць зараз часта на канцэртах у падтрымку украінскай арміі – у падтрымку тых, хто змагаецца. У Беларусі гурт не выступаў ніколі.
[Not a valid template]
[youtube id=”D0JrgccZ7qY”]
«Гайдамакі» – украінскі рок-гурт, які паўстаў ў 1990 годзе пад назвай «Актус». Стыль гурта спалучае рок, даб, панк, украінскую і балканскую фолк-музыку.
Калектыў шмат гастралюе па Еўропе (Германія, Швейцарыя, Польшча, Нідэрланды, Аўстрыя, Чэхія, Эстонія, Нарвегія, Літва, Венгрыі, Румынія, Швецыя, Італія, Расея, ЗША і Канада). Прымаў удзел у фестывалях «Lowlands», «Sziget», «Volt», «Mundial», «Toronto Bloor», «Przystanek Woodstock».
«Гайдамакі» – уладальнікі «залатога дыска» за продаж за мяжой (сумесны праект-бэстсэлер з легендай польскай музыкі «Voo Voo»), намінацыі на прэмію «Fryderyc Awards», лаўрэаты прэміі «Wirtualne Gesle», прадстаўнікі магутнага сусветнага лэйбла Эмі, удзельнікі праектаў Эміра Кустурыцы і Губерта фон Гойзерна.
Выступае легендарны гурт “Крама”.
[Not a valid template]
Ігар Варашкевіч з гурту «Крама» быў вядомы ў беларускім рок-асяродздзі ад сярэдзіны 1980-х, калі спяваў у легендарным гурце «Бонда». Але калі апошні распаўся, Ігар Варашкевіч вырашыў зьехаць у родныя Баранавічы. Улетку 1991 году яму патэлефанаваў Ільля Шэўчык і запрасіў спяваць у гурт «Рокіс». Празь некалькі месяцаў «Рокіс» з Варашкевічам ужо запісаў альбом «Народжаны тут». Але падчас году, які Ігар Варашкевіч жыў у Баранавічах перад выклікам у «Рокіс», ён запісваў для сябе на гітары мэлодыі. Менавіта тады з’явіліся «Што дапаможа нам», «Камэндант», «Бяжы хлопец» ды інш. Хутка «Рокіс» на студыі «Песняроў» запісаў чатыры песні: «Бяжы хлопец», «Здраднік», «За куфлем піва», «Выпі са мной да дна». Гэта была іншая музыка, таму Варашкевіч прапанаваў змяніць назву. Назва «Крама» была сярод варыянтаў яшчэ падчас пошуку назову для «Бонды» напрыканцы 1984 году.
Далей былі тры вельмі паспяховыя альбомы за тры гады («Хворы на рок-н-рол» 1993, «Гэй, там, налівай!» 1994, «Камэндант» 1995) і багата хітоў. У 1994 годзе «Крама» атрымала на «Рок-карону», а таксама была пераможцай расейскага фэстывалю «Пакаленне» ў Маскве, у наступны год гурт шмат гастраляваў па Польшчы. Пікавымі Ігар Варашкевіч лічыць 1995 -1996 гады, якія былі найбольш творчым ды рок-н-рольным часам для гурту. Гурт узнагароджаны першай вялікай рок-каронай на «Рок-каранацыі’94». Атрымлівалі малыя рок-кароны ў намінацыях «За вернасць жанру» (1995), «Традыцыі ды сучаснасць» (1999), «Лепшы альбом» (альбом «Хавайся ў бульбу», 2001), «Блюз-рок выканаўца» (2004—2005).
«Крама» ледзь не адзіны беларускі гуртом, што пасьлядоўна прытрымліваецца ў сваёй творчасці курсу на класічны рок, узорам якога ёсць пераважна ангельскія гурты кшталту Rolling Stones, Deep Purple і The Beatles.Абсалютная большасьць раньніх тэкстаў гурту напісаны Змітром Лукашуком, хіты апошніх дзесяці гадоў – Настай Гулак.
На сцэне славуты гурт R.U.T.A
[Not a valid template]
Перад гуртом R.U.T.A выступаў АБ-БА Аркестр, пакліканы да жыцця з нагоды юбілею 25-годдзя Фестывалю Музыкі Маладой Беларусі Басовішча. АБ-БА Аркестр гэта група 25 вучняў Пачатковай школы № 4 у Беластоку і музыкі з Гарадка і Міхалова пад кірункам Паўла Азябла. Артыстычным кіраўніком праекта з’яўляецца Лявон Вольскі – легендарны музыка, лідар такіх гуртоў як Мроя і NRM, а апякункай дзіцячай групы – Аліна Ваўранюк, настаўніца беларускай мовы ў ПШ № 4.
АБ-БА Аркестр выконвае песні-хіты апошніх 25 гадоў, якія найбольш запалі ў памяць. Да супрацоўніцтва ў праекце былі запрошаныя таксама лідары гуртоў, чые песні планаваў спяваць АБ-БА Аркестр (Слава Корань, Ігар Варашкевіч, Сяргей Міхалок, Аляксандр Кулінковіч, Аляксандр Памідораў, Кася Камоцкая, Юрка Асеннік і Хрыстафор Сеськевіч). Канчаткова з гуртом выступяць: Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Аляксандр Памідораў, Юрка Асеннік і Хрыстафор Сеськевіч
[Not a valid template]
На фестывальнай сцэне група “Троіца”
Першы склад групы “Троіца” сабраўся ў 1995 годзе. Заснавальнік групы – Іван Кірчук. За першыя тры гады група дала больш за 100 канцэртаў у Беларусі, Польшчы, Германіі, Галандыі, Аўстрыі, Венгрыі, Расеі, Бельгіі, Партугаліі, Славеніі, Харватыі, Босніі і Герцагавіне. У 1998 годзе выйшаў першы кампакт-дыск на PAN-Records ў Галандыі. З пачатку 1999 года першы склад групы спыніў сваё існаванне.
Але ўжо ў лютым 1999 года ўтварыўся новы склад з лідарам групы Іванам Кірчуком, бубначом гурта «Князь Мышкін», Юрыем Паўлоўскім і гітарыстам Юрыем Дзмітрыевым. PAN-Records ў 2000 г. выпусціла сольную праграму Івана Кірчука – «Спадчына загінуўшых вёсак». Гэтая праграма была запісаная асобным праектам на студыі ў Галандыі ў 1999 годзе. Другі склад групы за наступныя 12 гадоў выступаў з канцэртамі ў Польшчы, Германіі, Галандыі, Малайзіі, Венгрыі, Расіі, Беларусі, Эстоніі, Літве, Латвіі, Малдовы, Славеніі, Харватыі, Босніі і Герцагавіне, Сербіі, Іспаніі, Швейцарыі. У 2001 годзе быў запісаны другі кампакт-дыск «Журавы» ў студыі «Sing-Sing» (Галандыя) і выпушчаны на ўсё той жа PAN-Records. На англамоўных афішах паказана, што гурт грае ў стылі folk-fusion. Folk-fusion – гэта стыль, які злучае ў сабе розныя музычныя кірункі, прыёмы і манеру выканання, разнастайныя прылады і г. д. У 2005-2006 гг. групай Троіца былі створаны саўндтрэкі да поўнаметражным дзіцячым мастацкіх фільмаў «Маленькія ўцекачы» («Беларусьфільм») і «Тры талеры» («Белтэлерадыёкампаніі-Беларусьфільм»). У 2008 годзе трыа запісала саўндтрэк да 4-х серыйнай тэлесерыяле «Цень самурая».
[Not a valid template]
Першым на на сцэне выступіў гурт з Магілёву “Nizkiz” – ён адкрыў другі дзень фестывалю.
[Not a valid template]
Наступны гурт Avias
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Аляксея Трубкіна