„Басовішча-2015”. Другі дзень
Выступ трыа Port Mone завяршыў трохдзённы марафон фестывалю „Басовішча 2015”. На жаль, непагода перашкодзіла выступу калектыва, але прысутныя ва ўрочышчы Барык, што каля Гарадка, пасля гэтага не разышліся.
Кажа старшыня Беларускага аб’яднання студэнтаў, аднаго з арганізатараў мерапрыемства, Ганна Пякарская:
– Ведаем, што людзі чакалі, вельмі хацелі паслухаць гурт Port Mone. Надвор’е прымусіла нас завяршыць канцэрт, але людзі хочуць праводзіць час разам, сядзяць, спяваюць, размаўляюць.
Фестываль „Басовішча 2015” сабраў на сваёй сцэне больш дзясятка калектываў з Беларусі і Польшчы, сярод хэдлайнераў сёлета былі: Лявон Вольскі, гурт Brutto з Сяргеем Міхалком, Pomidor/OFF, Dzieciuki і польскі гурт Lao Che.
* * *
Завяршыў сённяшні канцэрт гарадзенскі гурт Dzieciuki.
Dzieciuki — беларускі фольк-панкавы гурт з Гародні. Заснаваны 10 красавіка 2012 году. У гурце пад агульнай ідэяй і канцэпцыяй аб’ядналіся музыкі з розных гарадзенскіх гуртоў. Летась гурт запісаў свой дэбютнік „Гарадзенскі гармідар”.
[Not a valid template]
* * *
На сцэне „Басовішча” польскі хэдлайнер – гурт Lao Che.
Гурт Lao Che быў заснаваны ў 1999 годзе ў Плоцку. Назва гурта паходзіць ад Лао Чэ – аднаго з другарадных персанажаў фільма “Індыяна Джонс і Храм Лёсу”.
Lao Che ўжо 16 гадоў на музычнай сцэне, а песня “Wojenka” з іх новага альбома “Dzieciom” не зыходзіць з эфіра польскага радыё. Lao Che ўжо выступала на “Басовішчы” і вось праз 6 гадоў вяртаецца ў Барык.
* * *
Гэты гурт многія чакалі ў Барыку. Некаторыя прыехалі адмыслова на іх выступ. Хэдлайнер сённяшняга канцэрта – Brutto.
Гурт Brutto заснаваны ў 2014 годзе ў Менску. Пра стварэнне гурта стала вядома 1 верасня 2014 года, адразу пасля спынення існавання былога калектыва Сяргея Міхалка – „Ляпис Трубецкой”. 15 сакавіка 2015 года група Brutto выпусціла перавыданне свайго дэбютнага альбома «Underdog». У новую версію дададзена 7 бонусных трэкаў, знаёмыя па рэпертуары гурта «Ляпис Трубецкой»: «Воины света», «Железный», «Свещенный огонь», англамоўная версія хіта «Капитал», а таксама новыя песні «Adиdas», «Гарри» і «Будзь смелым!».
[Not a valid template]
[Not a valid template]
[Not a valid template]
* * *
На сцэне „Басовішча” тутэйшы старажыл – «Pomidor/OFF».
Аляксандр Памідораў браў удзел у шэрагу супольных музычных праектаў «Народны Альбом» (песня «Lomir Zech Iberbetn»), «Святы Вечар — 2000» («Цуд на Каляды», «Глорыя»), «Я нарадзіўся тут». Удзельнік розных дуэтаў з вядомымі беларускімі музыкамі. Вядучы канцэртаў, фестываляў (Басовішча, Рок-каранацыя), мітынгаў. У 2000 годзе Аляксандр стварыў уласны музычны праект «Pomidor/OFF», дзе цяпер працуе супольна з вядомымі беларускімі музыкамі.
[Not a valid template]
* * *
Наступны сэт ад беластоцкага гурта Ostrov.
Беластоцкі гурт, лідарам і вакалістам якога з’яўляецца Андрэй Паплаўскі (экс RIMA). Гурт утварыўся шляхам аб’яднання музыкаў з двух гуртоў – RIMA і Drapped Fel. Апошнім часам гурт актыўна дае клубные канцэрты на Беласточчне.
[Not a valid template]
[Not a valid template]
У нашай студыі Міхась Грэсь і Андрэй Паплаўскі.
* * *
Працягвае канцэрт гурт Yegor Zabelov Trio.
Заснавальнік трыо, Ягор Забелаў, – адзін з самых арыгінальных акардэаністаў у сучаснай беларускай музыцы. Ён уваходзіў у склад гуртоў „Серебряная свадьба” і „Нагуаль”, заснаваў гурт „Gurzuf”, з якім перамог на Global Battle of the Bands (2007), атрымаў ганаровую прэмію Сяргея Курохіна ў галіне сучаснага мастацтва (2010) і выступіў на сцэне вядучых еўрапейскіх фестываляў акардэоннай музыкі.
У сваім новым праекце Ягор Забелаў працягвае раскрываць творчыя магчымасці – свае, як кампазітара і выканаўцы, і свайго інструмента, з якім ён робіць дзіўныя рэчы, за рамкамі звыклай акардэоннай музыкі.
[Not a valid template]
[Not a valid template]
* * *
Другім лаўрэатам журы прызнала гурт TonqiXod. Выступае другі лаўрэат.
[Not a valid template]
* * *
Лаўрэатам конкурсу маладых гуртоў фестывалю „Басовішча-2015” журы прызнала гурт Navi. Выступае лаўрэат.
[Not a valid template]
[Not a valid template]
Госці нашай студыі: журналіст Аляксей Мінчонак і сябра журы – Хрысціна Дарапей.
* * *
Журы вайшла на сцэну і зараз будзе абвешчаны лаўрэат.
* * *
Першы сэт ад польскага гурта Monroe’s Mysterious Death.
Гурт быў створаны ў 2012 годзе. Удзельнікі гурта: Пётр Полак – гітара, вакал, Караль Копец – бас-гітара, Гжэгож Іванес – бубны. Музыкі не робяць музыку згодна кан’юктуры і халоднаму разліку. MMD – гэта камунацыі трох чалавек, якія традыцыйныя формы вербальных адносін замянілі на кантакты з дапамогай гукаў і энергіі. Без планавання, разліку і разлічвання на што-небудзь.
[Not a valid template]
[Not a valid template]
* * *
Праз некалькі хвілін пачнецца другі канцэрты дзень фестывалю „Басовішча-2015”. Слухайце прамую трансляцыю канцэрта на хвалях Беларускага Радыё Рацыя 98,1 і 99,2 FM, таксама можна слухаць „Басовішча” на нашым сайце racyja.com.
Фотарэпартаж пра намётавае мястэчка на „Басовішчы”.
[Not a valid template]
* * *
Ва ўрочышчы “Барык”, што каля Гарадка 17-га ліпеня пачаўся фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча”. Цягам двух дзён імпрэзы на сцэне выступаюць беларускія і польскія гурты.
Адным з выступоўцам на сёлетнім фестывалі музыкі маладой Беларусі „Басовішча” быў менскі гурт Monkey Bite. Хлопцы з гурта на „Басовішчы” пабывалі неаднойчы, але на сцэне ў Барыку выступалі першы раз.
На думку ўдзельніка гурту Сяржука, – “Басы” на працягу мінулых гадоў мянялі сваё аблічча”:
– Першыя разы гэты было такое ”Ваў, Беларушчына!”, чаго на Беларусі не было. Потым быў такі момант, калі фармат змяніўся, і здавалася: нешта не тое. Але “Басы” не зніклі, не памерлі, яны ёсць і будуць. “Басы” – гэта сімвал беларускай музыкі, вольнай музыкі вольнай Беларусі.
Як штогод, каля фестывальнай пляцоўкі месціцца намётавае мястэчка.
Тут жыве і гуляе большая частка ўдзельнікаў і выступоўцаў фестывалю, якія прыехалі з Беларусі ды Польшчы.
– Прыехаў трэці раз на “Басовішча”. Вельмі файны фестываль. Вельмі тут усё падабаецца, таму што прымаюць вельмі добра. Добрая арганізацыя. Трэба папросту самім прыязджаць на “Басовішча” і самім усё пабачыць. Лепей адзін раз адчуць, чым дзесяць разоў пачуць.
Сёлетні фестываль Басовішча ладзіцца 26-ы раз запар. Ад пачатку яго галоўным арганізатарам было Беларускае Аб’яднанне Студэнтаў, БАС.
У першы дзень, 17-га ліпеня, на сцэне ў Борыку выступілі вядомыя польскія і беларускія выканаўцы, у тым ліку, чатыры канкурсанты.
На думку сябры журы, музыкі і шматгадовага ўдзельніка фестывалю Юркі Асенніка, усе яны паказалі высокі музычны ўзровень.
– Музычна ўсё пайшло лепш, чым 10-15 гадоў таму. Бачна, што маюць узмацняльнікі, што Еўропа ўжо. Але не хапае нечага, каб так “бэрэт спада і лааа”.
Вынікі конкурсу будуць абвешчаныя 18-га ліпеня ў 18.00 гадзін беларускага часу. З выступу пераможцы пачнецца другі дзень фестывалю.
Сёлетні фестываль адбываецца 26-ы раз запар. Яго галоўным арганізатарам з’яўляецца Беларускае аб’яднанне студэнтаў. Жывая трансляцыя другога дня фестывалю на нашым радыё пачнецца ў 18.00 гадзін беларускага часу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Хлябец Максім, Трубкін Аляксей