„Басовішча” павінна жыць!
Віталь Супрановіч не верыць, што 30-ае “Басовішча” стане апошнім. Ён быў адным з асноўных арганізатараў фестывалю з беларускага боку ў 2000-ых гадах:
– Нехта скардзіцца на не вельмі добрыя лаўкі, нейкія там намёты, што няма інфраструктуры. Але, можа, гэта і ёсць цымус гэтага фестывалю? Мне асабіста здаецца, што фестываль павінен існаваць. Можа, нейкія іншыя людзі павінны гэты фестываль рабіць. Але мне здаецца, што ён будзе працягвацца, бо гэта такая веха ў гісторыі беларускай музыкі, легендарны і геніяльны фестываль.
Юбілейнае “Басовішча” адбудзецца пад Беластокам 19-20 ліпеня. Арганізатары аб’явілі, што гэта будзе апошні фестываль, які ладзіць Беларускае аб’яднанне студэнтаў.
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя
