“Басовішча“ ў 25-ы раз



Фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча“ пройдзе 25-ты раз. З нагоды юбілею рыхтуецца шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх праект “АБ-БА-аркестр”. Акрамя вядомых музыкаў у ім будуць задзейнічаны і школьнікі, гаворыць Ганна Пякарская з Беларускага аб’яднання студэнтаў.

– Перш за ўсё выступіць пагадзіўся Лявон Вольскі, ён таксама апякун праекта. І для дзяцей гэта вельмі цікавая падзея. Вядома, што ўсе дзеці яго ведаюць, а тут ён яшчэ і разам з імі спявае. Таксама выступіць Юрка Асеннік. Спадзяюся, што гэта будзе вельмі цікавы праект. Гэта тое, чаго яшчэ не было на “Басовішчы”.

Акрамя выступаў на галоўнай фестывальнай сцэне, чакаюцца таксама шматлікія імпрэзы па-за сцэнай, а ўначы ўжо традыцыйныя дзі-джэй-сэты.

“Басовішча-2014“ запрашае 18-19 ліпеня ва ўрочышча Барык, што каля Гарадка, на Падляшшы.

* * *

18-19 ліпеня запрашаем на юбілейны фестываль “Басовішча-2014“. Гэты фестываль пройдзе ў 25-раз у традыцыйным месцы – ва ўрочышчы Барык каля Гарадка на Падляшшы.

На юбілейную імпрэзу арганізатары запрасілі мноства вядомых і папулярных калектыўваў, – кажа прадстаўніца Беларускай асацыяцыі студэнтаў Ганна Пякарская:

– ТТ-34, Litvintroll, Neuro Dubel, Avias, Tlushch, Nizkiz «АББА-аркестра», будзе «Крама», будзе «Рута» , будзе «Троіца». Напэўна, як было і дагэтуль, будуць дыджэй-сэты.

Ганна Пякарская кажа, што дзякуючы фінансавай дапаомзе ад Міністэрства замежных спраў з’явілася магчымасць запрасіць яшчэ два калектывы. Таксама ў час „Басовішча“ плануецца шэраг дадатковых імпрэзаў, якія будуць адбывацца вакол сцэны.

Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя