Батумі: «Час не выбіраюць» ад Аляксандра Ждановіча



Паэтычная сустрэча ад актора Аляксандра Ждановіча адбылася ў Батумі ўвечары 28-га сакавіка. Амаль сотня беларусаў з розных куткоў нашай Радзімы прыйшлі на сустрэчу, каб убачыць вядомага «Маляваныча» і розныя бакі яго творчасці.

– Тут сустрэць кавалачак нашага дзяцінства – гэта было вельмі прыемна і цепла. Мы не ведалі, што ён настолькі рознабаковая асоба, і настолькі ўмее жыць творчасцю, настолькі ўмее жыць паэзіяй. Вельмі здзівіла ў ім гэтая рыса – менавіта душэўнасці.

– Сапраўдныя сумленныя таленавітыя людзі – гэта тыя людзі, на якіх павінна трымацца беларуская культура, творчасць.

– Вельмі спадабаліся казкі, як з дзяцінства. Мабыць усе з нас глядзелі калыханку, яко казкі. Адразу ўзгадваецца Радзіма і дзяцінства.

Актор Аляксандр Ждановіч падзяліўся сваімі ўражаннямі з сустрэчы:

Гэта больш была імправізацыя, бо артыст вопытны адчувае публіку. Таму дзесці трэба гумару нейкага, бо праграма сур’ёзная. І людзям гэта трэба, і для мяне як творцы неяк рэалізавацца.

На сустрэчы гучалі вершы Сыса і Някляева, Караткевіча і Мандэльштама, ды іншых паэтаў. Пасля сустрэчы гледачы яшчэ амаль гадзіну не адпускалі Аляксандра і рабілі з ім сэлфі і прасілі ў яго аўтографы.

Беларускае Радыё Рацыя