Батумі: «Дай Дарогу!» граў амаль 3 гадзіны



Амаль паўтары сотні беларусаў прыйшлі на канцэрт панк-рок гурта з Беларусі «ДАЙ ДАРОГУ!».

Юрый Стыльскі падзяліў свой выступ на дзве часткі. Падчас першай гэта быў яго асабісты выступ са старымі песнямі, а потым далучыліся музыкі гурта і на сцэне гучалі ў асноўным новыя песні.

Пра канцэрт распавядаюць яго слухачы:

Канцэрт вельмі падабаецца. Даўно слухаю гэты гурт. Адзін час вучыўся ў Берасці і там пачаў слухаць. Юрый Стыльскі – у серца проста.

РР: Якія песні больш падабаюцца – старыя, новыя?

Падабаюцца і тыя, і другія. Проста новыя на больш актуальныя тэмы. А старыя песні нагадваю пра старыя часы.

Я кепска ведаю музыку, але мне падабаецца. Мне ўсе новыя песні падабаюцца, пасля усіх розных падзей.

Больш за ўсё падабаецца, што вакол цябе твае родныя людзі. Гэтае пачуцця я два гады марыла адчуць. Вялікі дзякуй.

Аскепак мінулай спакойнага, стабільнага жыцця, якога зараз не хапае.

Пачуццё задавальнення ад таго, што слухаю ў жывую тое, што ў нас забаранілі ў Беларусі.

Юрый Стыльскі апроч Батумі, выступіць таксама ў сталіцы Грузіі – Тбілісі, дзе яго выступ пройдзе ў прасторы Bunker увечары 25 лістапада.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя