Батумі: Сустрэчы з Маляванычам



У грузінскім Батумі адбыліся адразу тры сустрэчы з акторам Аляксандрам Ждановічам (Маляванычам). Ён паспеў выступіць у двух беларускіх прасторах у розных вобразах: як актор, які чытаў вершы, і як вядоўца дзіцячай калыханкі, які паказаў дзецям і дарослым Батлейку. 

Беларусы, якія пабывалі на сустрэчы, падзяліліся сваімі ўражаннямі: 

– Ужо трэці раз прыйшла на Маляваныча і яшчэ прыду. Мне вельмі падабаецца, таму што гэта мастацкі подых. Мне прыемна глядзець на сумленных таленавітых беларусаў.

Па словах самога Аляксандра Ждановіча, ён быў вельмі ўражаны той гасціннасцю, з якой яго сустракалі ў Батумі, і ён крыху стаміўся ад колькасці выступаў: 

– Такая стома прыемная, бо акцёр жыве, пакуль ёсць глядач, які прыходзіць, якому патрэбна нешта. Я атрымаў такі зарад бадзёрасці і апртымізму. Калі сур’ёзна, то вядома, што гэта патрэбна людзям на чужыне сустракацца, слухаць добрыя вершы, узгадваць, што ёсць такія святы і успамінаць тых, хто зараз за кратамі, тых каму зараз цяжэй, чым нам

Аляксандр Ждановіч вымушаны быў пакінуць Радзіму і цяпер жыве ў сталіцы Грузіі – Тбілісі, дзе ўдзельнічае ў культурным і грамадскім жыцці беларусаў. 

Беларускае Радыё Рацыя