Батумскі паказ фільма «Кураж»
Амаль сотня беларусаў прыйшла ў батумскі кінатэатр «Апола», каб паглядзець фільм вядомага беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна „Courage” (Смеласць).


Фільм расказвае пра падзеі 2020 года і быў ужо неаднойчы паказаны ў Еўропе, у тым ліку ў Еўрапарламенце.
Пра свае ўражанні ад фільма дзеляцца беларусы, якія яго паглядзелі:
– Згаданыя людзі даўно пражываюць пратэст. Хаця для многіх беларусаў пратэсты пачаліся быццам бы пасля 9 жніўня. Можа гэта з-за ўмоваў здымкаў, але мне здаецца, калі фільм накіраваны на замежную публіку, на не беларусаў, то павінна быць больш нерва.
– Я вельмі ўзрушаная і ўсхаваляваная фільмам. Мяне, па-першае, уразіла, мне здавалася, што ў дакументальным кіно немагчыма нешта падкарэктаваць, зрабіць, прыдумаць. Але яно настолькі супадае з тым, што я б сабе ўявіла, што трэба было зрабіць. А гэта жыццё. Аляксей змог знайсці гэтыя дэталі, гэтых людзей, якія надзвычай светлыя людзі.
Пасля паказу фільма адбылася шчырая амаль гадзінная размова з рэжысёрам Аляксеем Палуянам. Агулам паказы ў Грузіі адбыліся ў трох гарадах – Тбілісі, Батумі і Кутаісі, і колькасць прыйшоўшых на паказ фільма ахоплівае амаль тры сотні чалавек.







Сяргей Апановіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
