Beer&History у Беластоку: Паўстанне-1863. Як гэта было?
Гістарычны клуб Beer&History правёў лекцыю „Паўстанне-1863. Як гэта было?”, якая была прымеркавана да 160-годдзя пачатку „Студзеньскага паўстання” у Польшчы, вядомага як паўстанне Каліноўскага ў Беларусі.
Актуальнасць падзей паўстання падкрэсліваў адзін з вядоўцаў лекцыі, рэжысёр і гістарычны аніматар Васіль Калач:
– Зараз выкарыстоўваць досвед паўстання самы час. Гісторыя паўстання – гэта тая самая кропка асэнсавання беларусамі сябе, як нацыі. Гэта пункт, калі самасвядомасць стала з галавы на ногі, гэта той самы момант, калі беларусы заявілі пра сябе, як пра беларусаў, як пра палітычную нацыю, а не як тутэйшых.
Падчас сустрэчы ў Гістарычным клубе „Beer&History” прысутныя даведаліся пра перадумовы, хаду паўстання, пра перамогі ды паразы паўстанцаў, а таксама пра цікавосткі датычныя месца нараджэння Кастуся Каліноўскага.
Беларускае Радыё Рацыя