Бел-чырвона-белыя сцягі луналі на Бандэрштаце



На вядомы ўкраінскі фестываль у гэтым годзе завітала шмат беларусаў. Над многімі намётамі можна было пабачыць бел-чырвона-белыя сцягі, луналі яны пад сцэнай падчас канцэртаў. Распавядае Аляксей з Менску:

– Насамрэч я тут ужо ў чацвёрты раз, і вось вырашыў прыехаць зноў, адной з галоўных прычынаў з’яўляецца тое, што арганізатары казалі, маўляў, грошы, атрыманыя ад гэтага фестывалю – за квіткі, за продаж атрыбутыкі – пойдуць на падтрымку украінскага войска. Я лічу, што беларусы павінны падтрымаць гэтую справу, і ўвогуле падтрымаць Украіну ў гэтым канфлікце, бо зараз Украіна ў няпростай сітуацыі, таму я тут.

Акрамя таго на фестывалі не абышлося і без беларускіх музыкаў. Сваёй творчасцю парадавалі ўдзельнікаў фестывалю гурт “Заточка” і бард Аляксей Мікус.

Фестываль адбываецца ў Луцку восьмы раз. У гэтым годзе ўсё грошы, сабраныя ад фестывалю, пойдуць на падтрымку войска Украіны на Усходзе.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя