Беларус Аляксандр Волчак зняў стужку пра Ірпень



Удзельнік беларускага метал-гурта “Hok-key” Аляксандр Волчак прэзентаваў кароткаметражны фільм “Доўгая дарога дадому”. Карціна прысвечана вайне ва Украіне і адлюстроўвае наступствы жорскіх падзей у Ірпені – невялічкім горадзе пад Кіевам. Менавіта там басіст жыў да 24 лютага 2022-га.

Свае першыя ўражанні пасля вяртання ў мясціны, якія сталі яму дарагімі, прыгадвае Аляксандр Волчак:

-Калі я ўбачыў Ірпень, ён мне адразу паказаўся такім, якім і быў. Але чым далей ты праходзіш ад Кіева да Ірпеня, тым больш ты разумееш, што ён ужо не такі. Таму што ты ідзеш па вуліцах, па якіх ты хадзіў амаль год. Бачыш нібыта тое самае, напрыклад, краму. А яна разбомбленая. Ці дом, які цалкам згарэў. Нібыта такі самы горад, а нібыта і не.

Беларускае Радыё Рацыя