Беларусь апынулася на апошнім месцы ў Еўропе па прызнаванні важнасці беларускай мовы



Беларусь у лідэрах сярод краінаў Еўропы ў стаўленні да роднае мовы. Тут найбольшая колькасьць грамадзянаў адмаўляе важнасць нацыянальнае мовы як ключавога элемэнту нацыянальнае ідэнтычнасці. Такая тэза змешчаная ў публікацыі Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў на тэму «Да Новае Беларусі: фактары трансфармацыі». Прытым інстытут спасылаецца на вынікі апытаньня, праведзенага Pew Research Center у 2015–2017 гг. Ці змяніўся б паказчык за год паслявыбарчых пратэстаў? Адказвае дырэктар BISS, палітоляг Пётр Рудкоўскі:

– Даследваннем ахопленыя не ўсе еўрапейскія краіны, а толькі 30, і сапраўды, Беларусь на апошнім месцы па прызнаванні важнасці беларускай мовы ў якасці важнага нацыянальнага ідэнтыфікатара. Калі б цяпер правесці – так, хутчэй за ўсё гэта не змянілася, зрэшты там не была ўключана Чарнагорыя. Магчыма Чарнагорыя апынулася б на апошнім месцы, Беларусь на перадапошнім.

Беларускія пратэсты ня мелі характар адстойваньня нацыянальных правоў і каштоўнасьцяў, мяркуе палітоляг.

Беларускае Радыё Рацыя