Беларусь: Гісторыя народу памежжа
У Гарадзенскім цэнтры гарадскога жыцця прайшла заключная лекцыя прафесара Алеся Краўцэвіча з цыклу „Беларусь у еўрапейскім кантэксьце. Гісторыя народу памежжа.”
Вынікамі адкрытай лекцыі прафесар задаволены, бо за гэты час інтарэс да лекцыі праявіла больш чым дзве сотні аматараў гісторыі.
– Мы былі паграніччам больш за тысячу гадоў. Ад гэтага нашыя радасці і нашыя беды. Ад гэтага нашая багатая сінтэтычная культура. Праблема сённяшняй дзяржаўнасці заключаецца менавіта ў нашай сітуацыі пагранічча. Я задаволены. Прыходзіць публіка, якая прыходзіць не па прымусу. Гэта не студэнты, якія мусяць здаваць экзамен. Прыходзяць людзі, каб проста паслухаць лекцыі.
Гэта была восьмая лекцыя, як падсумаванне таго, куды ідзе навука і ідэалогія ў Беларусі.
Алесем Краўцэвічам былі адзначаны разбежнасьці паміж акадэмічнай навукай і афіцыйнай ідэалогіяй.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўатара