«Беларусь. Храм і краявід» – аўтограф-сесія ў Менску



У сталічнай «Акадэмкнізе» прайшла аўтограф-сесія новага мастацкага выдання «Беларусь. Храм і краявід». Кажа адзін з яго аўтараў, фотамастак Дзяніс Раманюк:

– Любуючыся краявідамі, я ўсё больш звяртаў увагу, што ў беларускім краявідзе маё вока спынялася на прысутнасці храмаў. Храм і краявід, іх гармонія і суцэльны дуэт мне сталі вельмі блізкімі і падабаліся. Мне здалося, што яны ўпрыгожваюць адзін аднаго. Праз некалькі гадоў назбіралася вельмі шмат фотаздымкаў з храмамі ў краявідзе, і я прыдумаў, што варта зрабіць такі альбом.

Айчынную архітэктурную спадчыну ў прыродным краявідзе фіксавалі беларускія мастакі яшчэ ў ХVIII-ХІХ стагоддзях. Цяпер традыцыю працягваюць іх паслядоўнікі з выкарыстаннем новых тэхналогіяў.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск