Беларусь – малавядомая краіна для турыстаў



У Беларусь прыязджае даволі мала турыстаў. Асноўнымі замежнымі турыстамі, што прыязджаюць у Гародню, з’яўляюцца расіяне.

centr-goroda-Grodno

Беларусь застаецца “амаль невядомай” таксама і для многіх беларусаў, як сцвярджае намесніца дырэктара гарадзенскай турфірмы “Мерцана” Ганна Шарэнда: 

– У асноўным карыстаюцца попытам аглядныя экскурсіі па Гародні. Гэта звычайна стандартная праграма любога прадпрыемства, якое прыязджае сюды адпачываць, або прыязджаюць індывідуальныя госці з Расеі, Беларусі, Польшчы, Літвы. Калі прадпрыемствы больш багатыя, то зразумела, яны бяруць ужо і Аўгустоўскі канал, і фарты. Таксама карыстаюцца попытам раскручаныя маршруты: Мір, Нясвіж, менскі дэльфінарый.

Гарадзенскія турфірмы, каб зацікавіць як замежных, так беларускіх турыстаў, прапануюць вельмі цікавыя маршруты: паездкі па замках Беларусі, расповед пра міжканфесійную Гародню, паездкі па шляхах Карскага і Ажэшкі, падарожжа на Астравецкую АЭС. Вялікай папулярнасцю сярод беларускіх турыстаў карыстаюцца падарожжы на байдарках па Аўгустоўскім канале і па малых рэках Гарадзеншчыны.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота priroda36.ru