Belarus must go on – глабальны Дзень беларускай культуры
Belarus must go on – так гучыць сёлета слоган да глабальнага Дня беларускай культуры, ініцыятарам якога яшчэ летась выступіла Беларуская Рада культуры.
Свята прапануецца адзначаць 7 ліпеня — у гэты дзень нарадзіліся Янка Купала, Марк Шагал, Ян Чачот, ды таксама беларусы святкуюць Купалле. У мінулым годзе акцыя Беларускай Рады культуры з аднаго Дня пашырылася да фармату Тыдня, сёлета ж яна, вяртаючыся да слогану, ахопіць два месяцы – ліпень і август.
Выканаўчы дырэктар Беларускай Рады культуры Аляксандр Чахоўскі заклікаў беларусаў, дзе б яны не былі, ладзіць культурніцкія імпрэзы і расказваць пра іх. Адмыслова да свята будзе створана электронная карта культурніцкіх падзей, куды можна будзе дадаць свае мерапрыемствы.
Летась Міжнародная нядзеля беларускай культуры ладзілася ў шматлікіх гарадах свету, злучыўшы беларусаў ад Літвы да Бразіліі.