Беларусь не прайшла ў фінал «Еўрабачання-2015»
Беларускі дуэт Юзары і Маймуна не прайшоў у фінал міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2015». Першы паўфінал конкурсу прайшоў вечарам 19-га траўня ў Вене.
Юзары і Маймуна з кампазіцыяй Time па выніках галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы не патрапілі ў лік дзесяці фіналістаў.
З першага паўфіналу ў фінал трапілі выканаўцы з Албаніі, Арменіі, Расеі, Румыніі, Венгрыі, Грэцыі, Эстоніі, Грузіі, Сербіі і Бельгіі. Усяго ў першым паўфінале былі прадстаўленыя 16 краін.
Другі паўфінал адбудзецца 21 траўня. Другую дзясятку фіналістаў выберуць з прадстаўнікоў 17 краін.
Фінал конкурсу пройдзе 23 траўня. Без адбору ў вырашальную стадыю конкурсу кваліфікаваныя Аўстрыя як краіна-гаспадыня, пяцёрка краін-заснавальнікаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза – Францыя, Іспанія, Італія, Вялікабрытанія і Германія, а таксама дэбютант конкурсу – Аўстралія.
Беларусь прымае ўдзел у конкурсе «Еўрабачанне» з 2004 года. За 12 гадоў у фінале конкурсу прадстаўнікі Беларусі выступалі чатыры разы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота euroline.by