Беларусь не трапіла ў фінал «Еўрабачання»
У сталіцы Партугаліі Лісабоне завяршыўся першы паўфінал, па выніках якога 10 краін атрымалі пуцёўкі ў фінал песеннага конкурсу. Па выніках галасавання Беларусь з песняй Forever у выкананні ўкраінскага спевака Alekseeva не трапіла ў фінал. Падрабязныя вынікі галасавання — хто каму аддаваў балы — стануць вядомыя пазней.
Другі паўфінал адбудзецца 10 траўня. Нагадаем, што ўдзел Мікіты Аляксеева ў беларускім адборы на «Еўрабачанне» суправаджаўся скандалам: Аляксеева абвінавачвалі ў тым, што прадстаўленая ім на конкурс кампазіцыя з’яўляецца перакладам яго ж песні „Назаўжды”, якая гучала ў яго гастрольным туры да 1 верасня 2017 года, што з’яўляецца парушэннем правілаў адбору. На фінал адбору не запрасілі старшыню журы Валера Дайнеку, які няўхвальна выказаўся пра Аляксеева.
Беларускае Радыё Рацыя
