Беларусь пазбавілі права ўдзельнічаць у «Еўрабачанні»
Беларусь не будзе ўдзельнічаць у 65-м конкурсе песні „Еўрабачанне” ў траўні, паведамляецца ў заяве EBU „.
«У сераду, 10 сакавіка, мы звярнуліся ў Белтэлерадыёкампанію, якая адказвае за ўдзел Беларусі ў конкурсе песні „Еўрабачанне“, з просьбай зрабіць усе крокі, неабходныя для ўнясення зменаў у сёлетнюю песню, каб яна адпавядала правілам спаборніцтва», — гаворыцца ў заяве Еўрапейскага вяшчальнага саюзу. — Пасля гэтага Белдзяржтэлерадыёкампанія прадставіла новую песню тых самых выканаўцаў у дамоўлены тэрмін».
Эксперты і арганізатары конкурсу ўважліва вывучылі новую заяўку, каб ацаніць яе права ўдзельнічаць у конкурсе, і зрабілі выснову, што новая заяўка таксама парушае правілы конкурсу.
Нагадаем, 11 сакавіка ЕВС паведаміў Белтэлерадыёкампаніі, што песня «Я навучу цябе» гурту «Галасы ЗМеста» ў тым выглядзе, у якім ёсць, не можа прадстаўляць Беларусь у конкурсе «Еўрабачанне-2021».
Беларускае Радыё Рацыя