Беларусь перамагла ў конкурсе нацыянальных строяў у Кітаі
Беларусь заняла першае месца ў штогадовым конкурсе нацыянальных строяў, які прайшоў у Пекіне, паведамілі БелТА ў пасольстве Беларусі ў Кітаі.
Другое месца прысуджана прадстаўнікам Малайзіі, трэцяе – Расеі.
Беларусы прадэманстравалі нацыянальныя традыцыі, танцавальнае і артыстычнае майстэрства, чым заваявалі любоў гледачоў і высокія ацэнкі журы, гаворыцца ў паведамленні.
Сёлета конкурс нацыянальных строяў праводзіўся ў Кітаі восьмы раз. У мінулым годзе ў ім беларусы былі другімі.
Фота з Twitter-акаўнта пасла Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудага
