„Беларусь прарадзіма славян”: гістарычная лекцыя ў „Цудоўні”



11 снежня, а 19:00 на пляцоўцы этнакрамы „Цудоўня” адбудзецца гістарычная лекцыя кандыдата гістарычных навук Генадзя Семенчука на тэму: БЕЛАРУСЬ ПРАРАДЗІМА СЛАВЯН. 

Галоўныя тэзы лекцыі:  1) Таямніцы славянскага Радаводу, альбо, што мы ведаем пра саміх сябе.  2) Беларусы – гэта славяне, балты, а можа Балта-Славяне.  3) Беларусь зямля, дзе нараджаліся Славяне. 

Генадзь Семянчук скончыў Гарадзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (1985), аспірантуру па спецыяльнасці «Археалогія» (пад кіраўніцтвам Г. Штыхава) Інстытута гісторыі НАН Беларусі (1990).  У 1990-91 супрацоўнік Інстытута гісторы НАН Беларусі. З 1991 у Гарадзенскім універсітэце, з 1994 дацэнт кафедры беларускай культуры. У 1998 выкладаў ва Універсітэце імя А. Міцкевіча ў Познані. Звольнены з Гарадзенскага ўніверсітэта ў студзені 2015. 

Асноўныя тэмы даследаванняў: палітычная і сацыяльная гісторыя Беларусі 6—16 ст., археалогія сярэднявечнага перыяду Беларусі, культура Гарадзенскага рэгіёна. 

Мерапрыемства пройдзе 11 снежня, 19:00.  Этнакрама „Цудоўня” (Кірава,3). Уваход вольны.

Паводле прэс-рэлізу