Беларус спыніўся за крок ад „Грэмі”



У Лос-Анджэлесе адбылася 58-я цырымонія ўручэння прэстыжных музычных прэмій «Грэмі». У гэтым годзе ўпершыню ў гісторыі ў адной з намінацый фігуравала імя беларуса, news.tut.by.

12016653_912504202151361_129049399_n

 

Песня «Trap Queen» у выкананні маладога выканаўцы Fetty Wap, музыку да якой напісаў бітмэйкер Антон Мацулевіч, апынулася ў спісе кандыдатаў за званне «Лепшай рэп-песні года».

Канкурэнтамі ў гэтай намінацыі былі Канье Уэст з песняй «All Day», запісанай пры ўдзеле Пола Макартні, песня Дрэйка «Energy», Common і John Legend з песняй «Glory» і амерыканскі рэпер Кендрыка Ламар з песняй «Alright», якая і была названая пераможцам.

Kendrick Lamar performs a medley of songs at the 58th Grammy Awards in Los Angeles, California February 15, 2016.  REUTERS/Mario Anzuoni - RTX273M2

Кендрык Ламар  на 58-й цырымоніі Grammy. Фотф: Reuters

Акрамя таго, Ламар, быў намінаваны адразу ў 11 намінацыях, атрымаў статуэтку за лепшы рэп-альбом года – «To Pimp a Butterfly».

Фота за сайта news.tut.by і скрыншот з Ютуб