Беларусь сярод лідараў па колькасці зняволеных літаратараў
Беларусь заняла сёмае месца сярод краін з найбольшай колькасцю зняволеных літаратараў па выніках 2021 года. Такі рэйтынг утрымліваецца ў новай справаздачы PEN America – паведамляе Беларускі ПЭН-цэнтр.
У адным шэрагу з Беларуссю стаяць Кітай, М’янма, Саудаўская Аравія, Іран, Турцыя, Эрытрэя ды іншыя дзяржавы. У дакуменце ўзгадваюцца прозвішчы дзесяці беларускіх аўтараў, у тым ліку Андрэя Пачобута, Алеся Бяляцкага, Мікалая Дзядка, Аляксандра Фядуты і Мікалая Папекі.
Фота: TASS
