“Беларусь у Першай сусветнай вайне” – у музейных экспанатах
У Гарадзенскім гісторыка-археалагічным музеі пачала працу выстава “Беларусь у Першай сусветнай вайне”. У экспазіцыі элементы формы ваюючых бакоў, вайсковы рыштунак, зброя і фотаздымкі.
Пра выставу, якую прывезлі ў Гародню з нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, распавядае намеснік дырэктара гэтага музея Аляксандр Храмы:
– Першае, гэта тыя рэчы, з якімі па мабілізацыі насельніцтва, у першую чаргу разглядаем тэрыторыю Беларусі, ішлі на гэтую вайну. Пасля, з чым яны ваявалі? У першую чаргу нас цікавіць не сама зброя, хаця яна таксама прадстаўлена, але прадметы ваеннага побыту. Бо гэта вайна акопная. Як у гэтых акопах людзі выжывалі? Ну і, канешне, нельга абыйсці і тое, што існавала лінія фронта. Таму ў нас дзве вітрыны так і створаны – рускі бок і нямецкі бок. Для таго, каб людзі маглі зразумець, якія рэчы былі з аднаго боку фронта, якія з другога.
Інтэрактыўная частка выставы зроблена ў якасці фільма, што распавядае пра падзеі Першай сусветнай ў беларускай Смаргоні, якая трымала больш за два гады абарону ад нямецкага наступлення.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя