Беларус успамінае выпрабаванне атамнай бомбы на Тоцкім палігоне



Свет пабачыў у сеціве другі нумар краязнаўчага і літаратурна-гістарычнага часопіса «Нясвіжскія каеты», заснавальнікам якога з’яўляецца Нясвіжская раённая арганізацыя ТБМ імя Францыска Скарыны.

Часопіс вельмі багаты на самыя разнастайныя матэрыялы і даследаванні. Тыя, хто з цікавасцю часопіс прачытаюць, шмат даведаюцца пра акцыю «100 дубоў для паэта Уладзіміра Жылкі», пазнаёмяцца з успамінам 90-гадовага жыхара Нясвіжскага раёна Канстанціна Троські пра выпрабаванні атамнай бомбы на Тоцкім палігоне, у якім і ён прымаў удзел у верасні 1954 года, прачытаюць урывак з ненадрукаванай кнігі «Дзяржава волатаў» Алеся Краўцэвіча, паэмай Віктара Дземеша пра Сымона Буднага і шмат іншых новых разнастайных публікацый.

Цалкам часопіс «Нясвіжскія каеты» можна знайсці на сайтах: http// nslowa.by, http// pawet.net, http//kamunikat.org

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя