Беларусь выйшла ў фінал „Еўрабачання”
Прадстаўніца Беларусі ZENA (сапраўднае імя — Зіна Купрыяновіч) з песняй „Like It!” выйшла ў фінал „Еўрабачання-2019″. Першы паўфінал, у якім 16-гадовая спявачка выступала пад нумарам восем, прайшоў увечары 14 траўня ў Тэль-Авіве.
Разам з Беларуссю ў фінале „Еўрабачання” Кіпр, Славенія, Аўстралія, Грэцыя, Сербія, Эстонія, Чэхія, Ісландыя і Сан-Марына.
Паводле прагнозаў букмекераў, ЗЕНА не павінна была выйсці ў фінал конкурсу.
Усяго сёлета на «Еўрабачанні» спаборнічае 41 канкурсант. Турцыя, Боснія і Герцагавіна, Славаччына, Балгарыя, Украіна вырашылі ў гэтым годзе не ўдзельнічаць.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Reuters