Беларусь заняла 17-е месца на „Еўрабачанні”
Усяго ў фінале конкурсу ўдзельнічала 26 мацнейшых выканаўцаў з розных краін. У выніку складанай сістэмы сумарнага падліку галасоў прафесійных журы і тэлегледачоў перамог спявак з Партугаліі Сальвадор Собрал. Характэрна, што спявак мае сур’ёзную хваробу сэрца і быў вызвалены ад паўфінальнага спабору.
Беларускі дуэт Navi у выніку набраў 17-ю суму балаў. Вось хто даў заліковыя ачкі беларускім прадстаўнікам:
Балы ад прафесійнага журы:
Па 12 балаў – Азербайджан, Украіна
7 балаў – Аўстрыя
5 балаў – Харватыя
Па 3 балы – Грэцыя, Малдова
Па 2 балы – Латвія, Балгарыя, Мальта
Па 1 балы – Вялікабрытанія, Ізраіль.
Балы ад гледачоў розных краін:
8 балаў – Украіна
6 балаў – Грузія, Латвія
4 балы – Польшча
3 балы – Чэхія
Па 2 балы – Эстонія, Ізраіль
Па 1 – Літва, Малдова.
Беларускае Радыё Рацыя