Беларусі перадалі знакамітую кнігу Сімяона Полацкага 1667 года
Беларусі перададзена кніга Сімяона Полацкага „Жазло праўлення» 1667 года выдання. Урачыстая цырымонія адбылася 9 сакавіка ў Маскве.
Кніга «Жазло праўлення» упершыню была выдадзена ў 1667 годзе. Гэта літаратурны адказ на заўвагі і прэтэнзіі старавераў, якія выступалі супраць царкоўных рэформаў 1650-х гадоў, якія выклікалі раскол у Рускай праваслаўнай царкве.
Кніга Сімяона Полацкага знаходзілася ў прыватнай бібліятэцы адной з парафіянак храма ў Растове Вялікім. Пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка паведаміў, што, хутчэй за ўсё, рарытэт будзе перададзены на захоўванне ў Полацк.
