Беларуска-нямецкія Каляды
У сталічным Музеі гісторыі беларускай літаратуры пачаліся традыцыйныя беларуска-нямецкія Каляды. Гаворыць дырэктар музея Міхаіл Рыбакоў.
– Культура – гэта тое, што яднае нашы народы. Не толькі беларускі, нямецкі, але розны народ, ён складаецца менавіта з культуры. А культура пачынаецца з самога чалавека, з саміх каранёў, з таго, з чаго ён пайшоў. І гэта можа быць не толькі нейкі выдатны мастацкі твор, не толькі музыка, спевы, літаратура, але і звычайныя танцы, гульні, якімі займаліся нашы дзядулі, бабулі альбо дзеці, якія і сёння гуляюць нешта на вуліцы.
Беларусы з немацамі не толькі ваявалі. Мы праз палякаў запазычылі ад народаў Германіі Магдэбургскае права, некаторыя прафесіі і назвы рыштунку для працы па метале і драўніне.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара