Беларуска-польскі рок-фестываль «Музыка без засцярог» у Гайнаўцы



У гайнаўскім Музеі і асяродку беларускай культуры адбыўся чарговы рок-фестываль «Музыка без засцярог». Як і штогод на сцэну выйшлі беларускія ды польскія гурты. Якіх за 20 гадоў існавання фестываля зайграла агулам ужо больш сямі дзясяткаў.

Аляксандр Дземідзенка з беларускага гурта Relikt адзначыў, што фестываль «Музыка без засцярог» у Гайнаўцы стаў добрай нагодай, каб аднавіць канцэртную дзейнасць пасля амаль гадовага перапынку.

– Мы ўвогуле гуртом амаль што год не збіраліся, і амаль што год не гралі. І вельмі крута гэты перапынак скончыць выступам, то бок ужо пачаць сваю актыўную музычную дзейнасць менавіта з Гайнаўкі, таму што ў Гайнаўцы мы ўжо граем больш за 10 год. Нашыя поспехі таксама пачыналіся з Падляшша, і ў тым ліку з Гайнаўкі, і вельмі крута, што гэтыя канцэрты працягваюць адбывацца, і людзі сюды прыходзяць. Гэта свой асаблівы Падляшскі Гайнаўскі дух, які зараз ёсць. Ідзе спалучэнне польскай і беларускай музыкі – культурна дзелімся паміж сабой.

Цалкам гук:

Акрамя менскага гурта Relikt у Гайнаўцы зайгралі мясцовыя HUKOSKOP, CIĘŻKA RĘKA CHIRURGA, BŁĘKITNY NOSOROŻEC ды легенды польскага панка – гурт KARCER са Слупска.

Юрась Дзяшук. Беларускае Радыё Рацыя