Беларуска-шведская прэ’мера ў Стакгольме
У суботу, 12 снежня, у Каралеўскім драматычным тэатры адбудзецца публічнае праслухоўванне радыёспектакля паводле апошняй кнігі нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч “Час сэканд-хэнд”.
Пастаноўку здзейсніў беларускі літаратар Дзмітрый Плакс, які ўжо працяглы час жыве ў Швецыі і працуе ў Радыётэатры Шведскай вяшчальнай карпарацыі.
– Я падзяліў галоўную ролю паміж дзвюма актрысамі, якія «граюць» Святлану. Гэта як бы яе ўнутраны голас і знешні голас. Унутраны голасы Святланы выконвае вядомая шведская актрыса Пэрніла Аўгуст, а знешні голас – таксама вядомыя шведская актрыса Лена Эндрэ.
Што тычыцца згаданых актрысаў, то Пэрніла Аўгуст вядомая па здымках у другім эпізодзе “Зорных войнаў”, а Лена Эндрэ – па фільмах Бергмана. Акром таго, у пастаноўцы былі задзейнічаныя 150 актораў-аматараў.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота БелаПАН