Беларуска-шведскі Кангрэс работнікаў і работніц культуры
У Менску праходзіць беларуска-шведскі Кангрэс-перформанс работнікаў і работніц культуры. Шведскія калегі чарговы раз падтрымалі культурніцкіх работнікаў Беларусі і падзялілся вопытам дасягнення дыялогу паміж творчым чалавекам і ўладамі. Пра хаду правядзення Кангрэсу распавядае арт-крытык Таццяна Арцімовіч:
– Эканамічныя ўмовы, сацыяльная абарона – гэта акурат тыя пытанні, якія вельмі слаба артыкулююцца ў нас, на жаль. Мы шмат размаўляем пра канцэптуальныя вызначэнні мастацтва, нейкія ўніверсальныя рэчы. Але вось тыя пытанні: як, якім чынам жывуць і выжываюць мастакі, што з імі будзе ў сталым узросце, у прынцыпе гэта ўсе хаваюць.
У межах мерапрыемства пройдуць дыскусіі, звязаныя з пытаннямі ўмоваў працы, абароны прававога статусу мастакоў у Беларусі і Швецыі. Плануецца, што такі кангрэс стане штогадовым.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск