Беларуска заняла сёмае месца на дзіцячым «Еўрабачанні-2014»



Прадстаўніца Беларусі Надзея Місякова заняла сёмае месца на міжнародным дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне-2014», фінал якога адбыўся вечарам 15 лістапада ў Марсе (Мальта).

​14-гадовая Надзея Місякова выступала пад першым нумарам з песняй «Сокал» на беларускай мове і атрымала 71 бал, паведамляе БелаПАН.

Журы аддало беларускай канкурсантцы 8 балаў, яшчэ 8 балаў Місякова атрымала ад тэлегледачоў з Расеі, 7 балаў — ад Нідэрляндаў, па 6 балаў — ад Грузіі, Мальты і Украіны, 5 балаў — ад Швецыі, па 3 — ад Сан-Марына і Арменіі, па 2 — ад Харватыі і Славеніі, па 1 — ад Балгарыі, Кіпру, Італіі. Акрамя таго, усе ўдзельнікі «Еўрабачання» атрымалі па 12 балаў ад Еўрапейскага вяшчальнага саюзу.

Дзіцячае «Еўрабачанне» праводзіцца з 2003 года. Беларусь выйгравала конкурс у 2005 (Ксенія Сітнік) і 2007 (Аляксей Жыгалковіч) гадах.

У 2006 годзе беларус Андрэй Кунец заняў другое месца, Лідзія Заблоцкая ў 2011-м і Ілля Волкаў у 2013-м — трэцяе.

Фота прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі