Беларускае кіно: без «парасону» пад каронадажджом
Сістэмнай праблемай беларускага кіно застаецца ягоны статус датацыйнай сферы ўплыву дзяржавы.
Пра тое, ці паўплывае каронавірус на сітуацыю ў кіно Беларусі падчас анлайн-сустрэчы ў Менску распавёў менеджар «Майстэрні сацыяльнага кіно» Канстанцін Варабей:
– Мне падаецца, у беларускай сітуацыі гэтай рызыкі проста менш. Украіне ёсць што губляць. Таму што яны выбудавалі сістэму кінематаграфіі. І калі яны ў бліжэйшыя гады неяк прасядуць, то гэта будзе вельмі адлюстроўвацца на іх кінаіндустрыі. У нас, канешне, гэтай рызыкі нашмат менш. Няма акрамя “Беларусьфільма” буйных кампаній на 100-200 чалавек, якія працуюць як кінакампаніі.
Па словах Канстанціна Вараб’я, найбольш перашкаджаюць развіццю кіно ў Беларусі адсутнасць здаровай канкурэнцыі і балансу дзяржаўнай падтрымкі.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск