Беларускае Палессе губляе экалагічных турыстаў
Гэта адзначае намесніца старшыні таварыства экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Таццяна Хвагіна. Па яе словах,
— Калі б нават з’явілася такая замовы, мы б маглі не знайсці аніводнага спецыяліста, які б выдаў праграму і паказаў і арнітогалам і эколагам і людзям, зацікаўленым у спецыяльных тэмах. Мы проста не можам знайсці спецыялістаў, іх няма. Калі б такі адмыслоўца з парашутам спусціўся на Палессе і сказаў бы: «Вось я», дык ён не знайшоў бы сабе працу.
Менавіта экалагічны напрамак і мясцовая даўніна першапачаткова прыцягвалі турыстаў на Беларускае Палессе, але цяпер турыстычны бізнес скіраваўся на аказанне паслугаў у галіне адпачынку.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: allby.tv
